Знайсці
12.02.2019 / 20:1918РусŁacБел

Бацькі расказалі пра затрыманага ў Стоўбцах сына і паказалі ягоны пакой ФОТЫ

Аксана М., маці Вадзіма.

Вадзімаў пакой. На стале стаяў ноўтбук, які забралі следчыя.

Бацька Віталь М. прысутнічаў пры затрыманні сына ў панядзелак. Ён шукаў Вадзіма разам з міліцыяй. Менавіта бацька заўважыў Вадзіма на вуліцы і паклікаў яго. Пра гэта распавялі Свабодзе бацькі 15-гадовага жыхара Стоўпцаў, затрыманага ўчора за падвойнае забойства ў школе. 

«Міліцыя ачапіла іншы дом, але сына там не было. Яго не ў пад’ездзе затрымалі. Ён сам падышоў і здаўся. Ён не збягаў», — сцвярджае Аксана М., маці Вадзіма.

Бацька Віталь М. учора быў на трохгадзінным допыце сына. Ён кажа, Вадзім адмаўляецца даваць паказанні. На ўсе пытанні ён адказвае «не ведаю» і «не памятаю».

«Я не пазнаў сына, ён увесь збялелы быў», — сказаў Віталь.

Дома ў сям'і Вадзіма.

Вадзім распавёў свайму адвакату і бацьку, што яго жорстка затрымлівалі. Калі АМАП зацягнуў хлопца ў мікрааўтобус, яго паклалі на падлогу, усталі нагамі на спіну і сталі заломваць рукі.

Сёння бацьку ўвечары выклікалі следчыя на чарговы допыт.

У папярэднія дні бацькі нічога незвычайнага за сынам не заўважалі. Вадзім заўжды быў дамаседам, рэдка кудысьці хадзіў пасля школы. Апошнія выходныя перад трагедыяй таксама правёў дома. Часам ён ездзіў у нядзелю ў лазню, але гэтым разам адмовіўся.

У школе на ягоныя паводзіны не наракалі. Бацька не памятае, каб сын кагосьці зьбіваў. Толькі згадвае, як у восьмым класе Вадзіма збілі ў прыбіральні іншыя школьнікі. Але Віталь тады пагаварыў з бацькамі тых дзяцей, і працягу ў гісторыі не было.

Хлопец не піў і не курыў.

«Я сам не палю і моцна адчуваю пах тытуню. Ад Вадзіма ніколі не пахла», — сказаў бацька.

Паводле Віталя, ягоны сын фізічна моцны. Дома ў яго былі гантэлі.

«Не паверыце, але ён мог 100 разоў падцягнуцца», — кажа Віталь.

Бацька ніколі не чуў, каб у Вадзіма былі праблемы ў школе. Ён добра вучыўся, сямёркі ў дзённіку лічыліся дрэннай адзнакай.

«Бо я ведаю, што ён можа і лепш вучыцца», — сказала маці.

Калі ён быў у 8-м класе, за паспяховую вучобу настаўнікі прапаноўвалі перавесці Вадзіма ў клас, дзе навучаюцца больш падрыхтаваныя дзеці. Але Вадзім сам адмовіўся, вырашыў застацца ў класе з сябрамі.

Пасля школы ён збіраўся вучыцца на адваката. На наступны год бацькі ўжо думалі, што трэба будзе наймаць рэпэтытараў для паступлення на юрыдычную спецыяльнасць.

«Ён казаў, што хоча людзей абараняць. — сказала маці. — А на пракурора не хацеў, хацеў вызваляць людзей, а не саджаць».

Леташняе фота класа, дзе вучыўся Вадзім.

Але бацькі кажуць, што пры ягонай цікаўнасці да анатоміі, яму варта было б падумаць аб прафесіі хірурга.

«Ён вельмі шмат любіў чытаць. Асабліва энцыклапедыі па анатоміі», — кажа маці Аксана.

Пра забітага Аляксандра Р. бацька даведаўся толькі з навін. Але чаму ягоны сын напаў на таго хлопца, ён не ведае.

«Не можа проста так гэта быць, — мяркуе Віталь. — Той хлопец сядзеў за апошняй партай, і Вадзім жа пайшоў менавіта да яго».

Таксама Віталь не чуў, каб у сына былі праблемы з настаўніцай Марынай Пархімовіч.

Вадзімаў пакой.

Следчыя забралі з дому Вадзімаў камп'ютар і тэлефон. Пра знойдзеную ў хлопца піратэхніку бацька ведае. Гэта каляровыя дымавыя шашкі, якія ляжалі ў іх дома. Ён сам іх набываў на Новы год.

А вось нажа, якім Вадзім забіў дваіх чалавек, дома не было. Яго бацька раней не бачыў.

Бацька кажа, што адразу не паверыў, што ягоны сын кагосьці забіў, бо той заўсёды быў вельмі ціхім і спакойным.

Чытайце таксама:

11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

Паводле радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031