Знайсці
12.02.2019 / 19:287РусŁacБел

Лукашэнка паляцеў у Расію

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію. Самалёт сёння ўвечары вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БелТА.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся пра новую сустрэчу падчас тэлефоннай размовы 31 студзеня, каб абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на папярэдніх перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года.

Чакаецца, што 13 лютага прэзідэнты абмяркуюць ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы. 15 лютага пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з міністрамі дзвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт.

«Абмяркуюць канкрэтныя прапановы па далейшым паглыбленні супрацоўніцтва ў гэтых важных галінах», — растлумачылі ў прэс-службе прэзідэнта Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930