Даслаць навіну
Знайсці
12.02.2019 / 19:08 10

Лукашэнка стварыў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указ №49 «Аб стварэнні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў», паведамляе БелТА.

Павялічыць выяву

Чытайце таксама:

Нарада ў Лукашэнкі: хочуць па-новаму ацэньваць рэйтынгі СМІ і перадзяліць рынак рэкламы

Паведамляецца, што Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў ствараецца «ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі».

У цэнтры ўвагі гэтай установы будзе правядзенне навуковых даследаванняў, вывучэнне тэндэнцый развіцця міжнародных, грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, даследаванне рызык і выклікаў у інфармацыйнай сферы.

Арганізацыя зоймецца выпрацоўкай рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах. Плануецца прыцягваць вядучых экспертаў у сферы знешняй і ўнутранай палітыкі, інфармацыйных тэхналогій, нацыянальнай бяспекі.

Кіраваць новай структурай будзе Алег Макараў. Да гэтага Макараў працаваў начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі.

Павялічыць выяву

0
AlesGut / адказаць
13.02.2019 / 09:41
фелікс, і дзе тутака золата? Я бачу тут стварэньне чарговай суполкі дармаедаў па спажываньню гэнага золата.
0
меркаванне / адказаць
13.02.2019 / 11:29
Дед Мороз, за 25 гадоў у правадыра іссяклі "мудрыя" мыслі", увесь час паўтараецца, ужо усе смяюцца. Вось хоча, каб прыдумалі такое, штоб да 35-годдзя Колькі (ці калі там можна балатавацца?) дасядзець. 
0
фелікс / адказаць
13.02.2019 / 11:37
AlesGut, ну дык і я аб тым - чынушам трэба больш золата. Дзеля таго каб не йсці працаваць яны будуць ствараць камісіі, калегіі, камітэты. Каб качаць народныя грошы сабе у кішэню.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28