Знайсці
12.02.2019 / 17:532РусŁacБел

Распрацоўшчыкі стварылі SearchFace — аналаг закрытага FindFace з пошукам карыстальнікаў Укантакце па фатаграфіі

У інтэрнэце з'явіўся новы сэрвіс searchface.ru. Па функцыянальнасці праграма паўтарае FindFace: карыстальнікі могуць загрузіць фоты і знайсці падобных карыстальнікаў Укантакце. Аднак распрацоўшчыкі FindFace закрылі пошук па здымках восенню 2018 года, так што SearchFace можна лічыць першым аналагам папулярнага сэрвісу.

Пра стваральнікаў новай праграмы амаль нічога не вядома.

Тэсты праграмы паказваюць высокую дакладнасць пошуку. Сэрвіс прапануе адразу некалькі старонак з прыкладамі фотаздымкаў. Пры гэтым SearchFace спраўляецца з такімі «перашкодамі», як шапка ці акуляры.

Праграма мае мінімалістычны інтэрфейс. Пачатковы экран складаецца выключна з поля, куды трэба загрузіць фота.

Пасля загрузкі сэрвіс прапануе некалькі старонак з Укантакце. У кожнага профілю ёсць адзнака супадзення. Па словах распрацоўшчыкаў, калі ацэнка вышэй за 0.67, то гэта «поўнае супадзенне».

Каб паўтарыць пошук, старонку трэба абнавіць — без гэтага не спрацуе кнопка загрузкі новага фота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930