Знайсці
12.02.2019 / 21:461РусŁacБел

У Іспаніі стартуе судовы працэс над 12 былымі лідарамі Каталоніі

У Іспаніі ў аўторак пачынаецца судовы працэс над 12 былымі каталонскім палітыкамі, абвінавачанымі ў паўстанні супраць урада, бунце і злоўжыванні ўладай. Пра гэта паведамляе El Pais.

На лаве падсудных Вярхоўнага суда Іспаніі апынуцца 12 палітыкаў, у тым ліку былы віцэ-прэзідэнт Жэнералітата (урада) Каталоніі Арыёль Жункерас. Суддзі павінны вызначыць іх ролю ў арганізацыі рэферэндуму 1 кастрычніка 2017 года і ў аднабаковым абвяшчэнні незалежнасці Каталоніі.

Слуханні ў Вярхоўным судзе будуць транслявацца ў жывым эфіры.

Паведамляецца, што раніцай у аўторак у Вярхоўны суд прыбыў дзеючы кіраўнік Жэнералітата Каталоніі Кім Тора і больш за 50 яго паплечнікаў.

«Сёння пачынаецца судовы працэс, якога наогул не можа быць у дэмакратычнай краіне», — заявіла Элісэнда Палузье, старшыня Нацыянальнай асамблеі Каталоніі (арганізацыя, якая выступае за незалежнасць рэгіёна). Пры гэтым яна заклікала прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі мабілізавацца супраць судовага працэсу.

Раней у Каталоніі перасцерагалі, што абвінаваўчыя прысуды былым каталонскім палітыкам толькі паглыбяць існуючы крызіс.

Пракуроры патрабуюць 25 гадоў турмы для лідара Каталонскай рэспубліканскай левай партыі Арыёля Жункераса, 17 гадоў для лідара Каталонскай нацыянальнай асамблеі, якая дапамагала рыхтаваць рэферэндум, Жордзі Санчаса і яшчэ трох чалавек. Васьмі іншым падсудным пагражаюць турэмныя тэрміны да 16 гадоў.

Абвінавачаныя ўжо 16 месяцаў знаходзяцца за кратамі, у канцы мінулага года іх перавялі ў турму недалёка ад Барселоны.

Гэта найбуйнейшая палітычная справа ў Іспаніі пасля няўдалай змовы ў 1981 годзе, калі афіцэры Грамадзянскай гвардыі штурмавалі іспанскі парламент і абстрэльвалі дэпутатаў, якія галасавалі за абранне прэм'ер-міністра. Трое лідараў бунту атрымалі тады 30 гадоў турмы, яшчэ 30 чалавек атрымалі меншыя прысуды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера