Знайсці
12.02.2019 / 15:539РусŁacБел

Лукашэнка — новаму намесніку кіраўніка спраў: Сказана лыжы зрабіць — рабіце, сказана зямлю капаць — капайце

president.gov.by

Звяртаючыся да новага намесніка кіраўніка спраў прэзідэнта Андрэю Свірыдава, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Кіраўніцтва справамі — шматпрофільная структура, прадпрыемствы і арганізацыі якой займаюцца самымі рознымі напрамкамі дзейнасці, паведамляе яго прэс-служба.

«Вам трэба будзе разам з кіраўніком спраў велізарная праца, — адзначыў ён. — Жалезная павінна быць дысцыпліна і вынік. Сказана лыжы зрабіць — рабіце, у вас ёсць прадпрыемства. Сказана зямлю капаць — трэба капаць і хлеб вырошчваць. Я разумею, што вы займаецеся ўсім — ад малака, кароў да турыстычных пытанняў».

«У свой час сабралі па ўсёй краіне праблемныя прадпрыемствы, і з імі трэба працаваць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Галоўнае, каб была дысцыпліна, адказнасць».

«Закручвайце гайкі як след і дзейнічайце», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера