Знайсці
12.02.2019 / 15:353РусŁacБел

У «Мінсктрансе» пакуль не могуць сказаць, калі запусцяць аплату праезду па банкаўскіх картах

Фота Волі Афіцэравай

БПС-Сбербанк паведаміў, што плануе ўкараніць аплату праезду у наземным транспарце Мінска ўжо летам 2019 года. Аднак у «Мінсктрансе» зазначаюць, што пра тэрміны пакуль рана казаць.

Ужо не раз паведамлялася, што БПС-Сбербанк плануе ўкараніць тэхналогію аплаты праезду у наземным транспарце Мінска з дапамогай бескантактавых картак.

Учора з'явілася інфармацыя, што да II Еўрапейскіх гульняў у аўтобусах, тралейбусах і трамваях Мінска можна будзе аплачваць праезд па банкаўскай карце. Акрамя таго, паабяцалі такую ​​магчымасць і ў Барысаве. Пра гэта распавёў старшыня праўлення БПС-Сбербанка Ігар Меркулаў падчас падпісання трохбаковага мемарандуму з клубам БАТЭ і Visa.

Аднак, як удакладнілі TUT.BY у «Мінсктрансе», аб канкрэтным часу ўкаранення такой магчымасці гаворка пакуль не ідзе.

- На дадзены момант пытанне прапрацоўваецца. У сувязі з тым, што здавальняючага тэхнічнага задання ад распрацоўшчыкаў такой сістэмы ў «Мінсктранс» не паступала, мы не можам сказаць і пра тэрміны яе запуску. Пакуль не вырашаны ўсе пытанні па сертыфікацыі абсталявання для банкаўскай сферы, запускаць аплату па банкаўскай карце мы не будзем, - адзначыў начальнік працэсінгавага цэнтра ГП «Мінсктранс» Міхаіл Сладзінскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930