Даслаць навіну
Знайсці
12.02.2019 / 12:27 17

Лукашэнка пракаментаваў трагедыю ў Стоўбцах: Вінаватыя ўсе. У школах — бардак, поўны бардак

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы сёння шэраг кіраўнікоў, пракаментаваў інцыдэнт у стаўбцоўскай школе, піша БелТА.

Ён пазначыў праблему дысцыпліны і парадку, з якой, па яго словах, выцякаюць у тым ліку падзеі ўчорашняга дня ў стаўбцоўскай школе. «Я суткі аналізую сітуацыю і ўсякага кшталту размовы на гэтую тэму: хто вінаваты.

Усе мы вінаватыя, і справа не толькі і не столькі ў інтэрнэце. У нас у школах бардак, поўны бардак. Ніколі такога не было», — абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў звярнуць увагу на месцы масавага збору людзей, перш за ўсё дзяцей.

 Што тычыцца інцыдэнту ў стаўбцоўскай школе, ён лічыць, што «трэба на ўсю катушку спытаць перш за ўсё з старшыні райвыканкама». «І з міністра адукацыі. Чаму не навялі парадак у школе?» — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Школа — святое месца. Як у царкву, трэба ісці ў школу», — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка рытарычна адазваўся аб сітуацыі ў школах. Ён запатрабаваў да яго вяртання з камандзіроўкі (у Расію) далажыць, што зроблена па навядзенні парадку.

«Жалезная дысцыпліна павінна быць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Нам трэба захаваць тую стабільнасць, якая сёння ў краіне ёсць», — дадаў ён.

«Галоўная каштоўнасць — гэта чалавечае жыццё», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ

Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

0
a.hto.tam.idze / адказаць
12.02.2019 / 19:02
"Абсолютная власть — это абсолютная ответственность. Я готов к абсолютной ответственности".
2
Прохожий / адказаць
13.02.2019 / 00:29
Гэты ду=ань толькi I ведае : "железная дисциплина", ды яшчэ "революционными методами"... На двары 21 стагоддзе, а ён застаўся у мінулым...
2
Грамазека / адказаць
13.02.2019 / 10:12
Школа павинна вучыць, а парадак хай наводзе Лукашэнка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30