Знайсці
12.02.2019 / 11:1310РусŁacБел

Палёт людзей на Марс адмянілі

pixabay.com

Кампанія Mars One Ventures, камерцыйнае падраздзяленне прыватнага праекта Mars One па стварэнні пастаяннай калоніі на Марсе, абвешчана банкрутам. Пра гэта паведамляе выданне Engadget.

Згодна з рашэннем грамадзянскага суда горада Базэля (Швейцарыя), Mars One Ventures была прызнана фінансава неплацежаздольнай 15 студзеня 2019 года. Па словах Баса Лансдорпа, аднаго з кіраўнікоў праекта, хоць некамерцыйнае падраздзяленне Mars One Foundation афіцыйна працягвае працаваць, адсутнасць інвестыцый робіць выкананне пастаўленых задач немагчымым. Лансдорп адмовіўся даваць падрабязныя каментары Engadget, аднак заявіў, што займаецца пошукам вырашэння праблемы.

Mars One складаецца з двух падраздзяленняў — камерцыйнага Mars One Ventures у Швейцарыі, якое мае права на тэлевізійнае вяшчанне, і некамерцыйнага Mars One Foundation, якое базуецца ў Нідэрландах і кіруе ўсім праектам. Чакалася, што праект будзе атрымліваць фінансаванне за кошт паказу рэаліці-шоу пра каланістаў на Марсе. У рамках праекта быў ажыццёўлены адбор кандыдатаў у каланісты з сотняў тысяч добраахвотнікаў па ўсім свеце і зняты дакументальны фільм пра іх.

Ад іншых падобных праектаў Mars One адрознівае тое, што, згодна з планам, каланісты не павінны былі вяртацца на Зямлю і заставаліся жыць на Марсе. Усе работы па распрацоўцы кіраваных касмічных караблёў, сістэм жыццезабеспячэння, жылых модуляў і дастаўкі грузаў перадаваліся субпадрадчыкам. Чакалася, што першая высадка людзей на чырвоную планету адбудзецца ў 2027 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930