Знайсці
12.02.2019 / 10:52РусŁacБел

Жыхара Століна асудзілі на 24 гады за забойства маладой жанчыны

Брэсцкі абласны суд сёння абвясціў прысуд па абвінавачванні выхадца Столінскага раёна ў жорсткім забойстве маладой жанчыны, піша БелТА

Вечарам 16 верасня 26-гадовая жанчына адправілася пакатацца на ровары па горадзе, пазней перастала выходзіць на сувязь з роднымі. На наступны дзень яе ровар быў знойдзены на адной з вуліц абласнога цэнтра. Цела знайшлі праз амаль 10 дзён. Па падазрэнні ў яе забойстве быў затрыманы неаднаразова судзімы 47-гадовы мужчына.

Сваю ахвяру ён забіў у бытавым памяшканні гандлёвага цэнтра. Паміж імі адбыўся канфлікт. Фігурант збіў дзяўчыну рукамі і навясным замком, ад атрыманых траўмаў яна памерла. Труп мужчына скінуў у люк ліўневай каналізацыі, а праз некалькі дзён закапаў на аўтамабільнай паркоўцы.

 Ён прыгавораны да 24 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Акрамя таго, у дачыненні да яго будуць ужытыя прымусовыя меры лячэння ад алкагольнай залежнасці. У якасці кампенсацыі маральнай шкоды будзе спагнана 130 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930