Знайсці
12.02.2019 / 06:20РусŁacБел

Пачаўся сбор сродкаў на дапамогу сем'ям ахвяраў трагедыі ў Стоўбцах

На дапамогу семʼям загінулых і рэабілітацыю параненых падчас нападу у школе № 2 пачалі збіраць грошы. Мясцовыя ўлады перададуць семʼям пацярпелых па 5100 рублёў, семʼям забітых — па 10 200 рублёў.​

Таксама Стаўбцоўскі райвыканкам і раённы савет дэпутатаў абяцаюць адкрыць рахункі для ахвяраванняў на імёны сваякоў забітых і пацярпелых, піша газета «Прамень».

Грамадскі збор сродкаў каардынуюць сябры філіі Таварыства беларускай мовы ў Стоўбцах Міхаіл Мацкевіч і Павел Савіцкі.

Міхаіл Мацкевіч распавёў Свабодзе, што пакуль сваякі ахвяраў не хочуць размаўляць з журналістамі. Усе «агульна сабраныя» грошы падзеляць паміж чатырма семʼямі забітых і пацярпелых, напісаў у фэйсбуку Андрэй Стрыжак.

Рэквізыты для ахвяраванняў:

«Агульная картка сбору» у Альфа-банку: 5446 5038 2858 8313 да 04/20, Павел Савіцкі (фармат IBAN BY12 ALFA 3014 4036 6000 4027 0000)

Картка дачкі забітай настаўніцы ў Беларускім народным Банку 4500 4126 5107 1973 да 09/21, Анастасія Пархімовіч.

Paypal: [email protected]

Чытайце таксама:

11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ

Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930