Знайсці
11.02.2019 / 23:002РусŁacБел

У Мінабароны Брытаніі абвінавацілі Расію ў жаданні вярнуць краіны былога СССР

Сёння ў свеце існуе пагроза для ўсіх, хто шануе каштоўнасці заходняга ладу жыцця, яна паходзіць як ад тэрарыстычных арганізацый, так і з-за канкурэнцыі шэрага сусветных дзяржаў — пра гэта на выступе ў Лондане заявіў міністр абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан.

«Пакуль мы змагаліся з экстрэмізмам, стала ўзмацняцца канкурэнцыя паміж дзяржавамі. Сёння Расія адраджаецца і аднаўляе свой ваенны арсенал, а таксама імкнецца вярнуць у сваю арбіту незалежныя краіны былога Савецкага Саюза, такія як Грузія і Украіна», — сказаў міністр.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што сёння НАТА стала мацнейшым і гатовае «абараняцца ад варожых дзеянняў Расіі». Паводле яго слоў, НАТА павінна развіваць свае здольнасці рэагаваць на правакацыі з боку Расіі.

«Мы павінны цвёрда супрацьстаяць невыкананню Расіяй ДРСМД, быць гатовымі супрацьстаяць пагрозе, якую могуць прадстаўляць новыя расійскія ракетныя сістэмы», — падкрэсліў Уільямсан.

«Такія дзеянні з боку Расіі павінны дорага каштаваць ёй. Нельга таксама забываць і пра краіны за межамі НАТА, якія дзень за днём сутыкаюцца са спробамі Расіі падарваць іх суверэнітэт. Мы гатовыя падтрымаць нашых сяброў ва Украіне і на Балканах. Гэтыя краіны маюць права выбіраць свой лёс і быць свабодным ад умяшання Расіі», — адзначыў кіраўнік брытанскага Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930