І АНТ, і «Беларусь-1» пра трагедыю ў Стоўбцах далі пятай навіной
На тэлеканале АНТ паведамленне пра забойства дваіх чалавек у Стоўбцах у выніковым выпуску «Нашых навінаў» было агучана на 14-ай хвіліне.
Гэта была пятая навіна выпуску. Спачатку тэлевізійнікі расказалі пра галалёд і снегапады, пасля — пра віншаванне Лукашэнкі з чарговай гадавінай Іранскай рэвалюцыі, супрацоўніцтва Міністэрстваў замежных спраў краін СНД і выставу харчовых тавараў у Маскве.
На «Беларусь-1» першымі дзвюма навінамі ішлі сюжэты пра дасягненні айчыннага спорту, у тым ліку пра перамогу нашых тэнісістак у Кубку Федэрацыі над немкамі. Трэцяй навіной быў агляд рынку працы ў Беларусі.
Пятай навіной пра здарэнне ў Стоўбцах паведамілі і на «Беларусь-1» — на 22-й хвіліне выпуску выніковай за дзень «Панарамы».
Няма звестак пра трагедыі і сярод галоўных навін на сайтах БелТА і «СБ».
Чытайце таксама:
11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ
Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі
«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня
Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу
Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан
«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю
ЗП