Знайсці
11.02.2019 / 21:179РусŁacБел

На расійскім тэлеканале ўпершыню пажартавалі пра забарону згадваць Навальнага. Выйшла досыць смешна ВІДЭА

У праграме Stand Up на тэлеканале ТНТ комік Іван Абрамаў пажартаваў пра тое, што прозвішча палітыка Аляксея Навальнага не прамаўляюць у эфіры Першага канала. На гэта звярнула ўвагу агенцтва «Весьма», відэа даступна на канале праграмы на Rutube. 

«Як вы ведаеце, на Першым канале не прамаўляюць прозвішча чалавека, якое рыфмуецца са словам авальны. Таму што лічыцца, што ён як Волан-дэ-Морт. Гэта значыць, калі ты выпадкова прамовіш яго імя, ён тут жа даведаецца, дзе ты цяпер знаходзішся ў дэкларацыі аб даходах», — сказаў Абрамаў.

Ён таксама ўспомніў, што прозвішча Навальнага згадаў у эфіры расійскага Першага канала трэнер Леанід Слуцкі, які каментаваў матч паміж Мексікай і Германіяй на чэмпіянаце свету па футболе.

«Там такая цішыня павісла …» — сказаў комік і пажартаваў, што ў гэты момант можна было пачуць у «Астанкіна» нервовы смех кіраўніка канала Канстанціна Эрнста. А каментар Канстанцін Дзяменцьеў (напарнік Слуцкага) у гэты момант чытаў «Ойча наш».

У канцы Абрамаў пажартаваў, што на 45 гадоў Навальнаму выдадуць пашпарт без прозвішча: «Аляксей, а навошта вам прозвішча? Сям'я вас ведае, у СІЗА вас памятаюць».

Цікава, што 31 сакавіка Іван Абрамаў выступіць з канцэртам у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930