Даслаць навіну
Знайсці
0
Жвір / адказаць
18.02.2019 / 10:37
Лявон Баршчэўскі, нямецкі біскуп прыйшоў у свой час ужо ў існуючы горад, не ён яго заснаваў. Першае ўпамінанне горада ў Лівонскай кроніцы датуецца ці не 1196-м годам, а афіцыйна заснаваньне Рыгі лічыцца 1201 год. То бок горад ўжо існаваў да моманту ціпа афіцыйнага ягонага заснаваньня і не надта радаваўся прыходу афіцыйных "заснавальнікаў". За гэта сьведчыць той факт, што першы ў Лівоніі біскуп Мэйнард вымушаны быў асесьці й заснаваць першы каталіцкі храм у Ікшкіле, а не ў Рызе. І толькі ў 1200 годзе, праз 4 (!) гады пасьля сьмерці Мэйнард, епіскап Альберт змог перабрацца ў Рыгу....Яму й прыпісалі "заснаваньне" Рыгі...
2
Жвір / адказаць
18.02.2019 / 13:02
фелікс
прафесар Краўцэвіч называе сённяшніх літоўцаў "летувісамі", а не "літоўцамі"
Дык ліетувісы самі сябе называюць ліетувісамі, а не літоўцамі.
3
Лявон Баршчэўскі / адказаць
18.02.2019 / 15:54
Жвір,

я быў рэдактарам перакладу "Гісторыі Латвіі", напісанай рыскімі прафэсарамі Ілгварам Бутулісам і Антоніем Зундам (якіх я ведаю і асабіста), дзе на с. 24 чорным па-белым напісана. Цытую наўпрост са свайго рэдактарскага тэксту:
"Вялікае значэнне ў падпарадкаванні плямёнаў, якія насялялі тэрыторыю Латвіі, мела асоба біскупа Альберта (у 1199–1229 гг.), яго талент палітыка і арганізатара. У 1201 г. ён заснаваў пры вусці Даўгавы Рыгу – горад, які стаў рэзідэнцыяй біскупа і цэнтрам яго рэлігійнай і палітычнай дзейнасці". 

Вы ж увесь час спрабуеце пераканаць мяне, навукоўца, каб я пачаў верыць у казкі й міталёгію.
Не марнуйце на гэта час!
2
фелікс / адказаць
18.02.2019 / 16:42
Лявон Баршчэўскі, я дзіка выбачаюся, але вы, наколькі я ведаю, не навуковец, і навуковых прац у вас няма. Перакладчык - занятак хутчэй творчы, чым навуковы. А гісторыя - гэта навука амаль дакладная. Што тычыцца Рыгі, то у 2002 годзе была такое выданне "Балто-славянские исследования", дзе да 800-годдзя Рыгі быў надрукаваны артыкул аб паходжанні назвы "Рыга". Раю пачытаць. Я разумею, што рэгаліі і грошы ад братоў-балтаў - рэч цікавая, але нажаль ідэалогія часта разыходзіцца з гісторыяй, а узнагароды даюць у асноўным за ідэалогію, па меньшай меры на постсавецкай прасторы.
3
Жвір / адказаць
18.02.2019 / 17:16
Лявон Баршчэўскі,
Вы ж увесь час спрабуеце пераканаць мяне, навукоўца, каб я пачаў верыць у казкі й міталёгію.
https://nn.by/?c=ar&i=225153#startcomments
А Вы ўвесь час заклікаеце зьвяртацца да першакрыніцаў і фактаў, а самі іх ігнаруеце. А калі Вам іх агучваеш, дык вы ня ў стане іх успрымаць ды йдзеце насуперак фактам. Ня першы раз гэта заўважаю.

 Рэзыдэнцыяй біскупа ад самага з'яўленьня (у 1180 году) было Ікшкіле, а не Рыга. 

Рыга была ўпамянута ў кроніцы раней за афіцыйную дату заснаваньня гораду. Горад ужо існаваў на момант 1201 году. Каб гэта разумець нават і кронікі той ня трэба, вусьце Даўгавы было пачаткам шляху варагаў у грэкі...найлепшая перавалка грузаў ды стаянка пасьля вандроўкі морам...Нездарма ж у Рызе выстаўлены (ці не ля будынку Ратушы) парэшткі знойдзеных у горадзе чоўнаў вікінгаў. Калі ня бачылі, дык у музэй мараходства дакладна былі наведваліся, сп. Баршчэўскі...
 
Вядомую сёньня ўсім афіцыйную дату заснаваньня гораду немцы прывязалі да моманту з'яўленьня там епіскапа Альберта, які  (пасьля сьмерці (1196) Мэйнарда) у 1200-м годзе перанёс рэзыдэнцыю біскупцтва з Ікшкілэ ў Рыгу, і да пачатку будаваньня там хрысьціянскіх культавых аб'ектаў,  Зрабіць гэта раней не прадстаўлялася магчымым праз малаколькаснасьць крыжакоў у буйным на той час паселішчы, як Рыга, таму Мэйнард і атабарыўся быў у Ікшкілэ. 
Гэта была звыклая для хрысьціянізатараў практыка, пачыналі адлік жыцьця паселішчаў і гарадоў ад пачатку з'яўленьня сваіх там місыяў і культаў, знішчаючы папярэднюю гісторыю й культуру. 

То бок гісторыя Рыгі, у якасьці прыклада (18.02.2019 / 09:10), наадварот, сьведчыць на карысьць меркаваньняў Вашага апанэнта, што пад мянушкаю фелікс...
1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
23.02.2019 / 21:33
Жвір, фелікс,

мая бібліяграфія, у т.л. навуковых працаў, даўно і шырока даступная. Я бараніўся на тэму, як правільна, не скажаючы, чытаць і разумець тэксты. І, паверце, умею гэта рабіць лепш за вас.

Лёгікі Жвіра я зусім не разумею. Не было Рыгі - рэзыдэнцыя была ў адным месцы. Заснавалі Рыгу - яе перавялі ў ў гэты горад (бо дзеля гэтага і заснавалі). Па-мойму, гэта разумее выхаванец сярэдняй групы дзіцячага садку.
0
Жвір / адказаць
23.02.2019 / 23:33
Лявон Баршчэўскі, Вашая лёгіка супярэчыць засьведчанаму Лівонскай кронікай факту...Вось такі вось дзіцячы садок атрымліваецца: Баршчэўскі супраць Генрыха Латвійскага...:))) 
1
Жвір / адказаць
23.02.2019 / 23:58
Крыжакі амаль нідзе не будавалі новыя гарады. Яны асядалі ва ўжо меўшыхся населеных пунктах, пашыралі свой уплыў ды ўладу у тым месцы, а потым пачыналі гаспадарыць. З таго моманту пачынаўся адлік жыцьця горада. Так напрыклад Баўскі замак быў збудаваны на месцы ўжо меўшагася, тое самае Ліелвардэ, Цэсіс, Сігулда, Крымулда, фактычна ўсе такія месцы па ўзбярэжжах рэк, як асноўных шляхоў. Так і з Рыгай. Палачане ганялі свае лайбы ў Рыгу задоўга да прыходу туды крыжакоў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера