Знайсці
11.02.2019 / 16:241РусŁacБел

У доме шансанье Осі Сонцаўскага паліцыя знайшла труп беларускі

Супрацоўнікі расійскай паліцыі знайшлі ў прыватным доме, уладальнікам якога з'яўляецца шансанье Сяргей Дзятлаў, што выступае пад сцэнічным псеўданімам Ося Сонцаўскі, труп ураджэнкі Беларусі. Як распавяла Агенцтву гарадскіх навін «Масква» крыніца ў праваахоўных органах сталіцы, па папярэдніх дадзеных, смерць жанчыны наступіла негвалтоўным чынам.

«У прыватным доме С. Дзятлава ў Новай Маскве 10 лютага было знойдзена цела жанчыны без знешніх прыкмет гвалтоўнай смерці. Блізкія загінулай ураджэнкі Беларусі распавялі, што памерлая два месяцы злоўжывала спіртнымі напоямі. З-за гэтага ў яе здараліся прыступы эпілепсіі. Па дадзеным факце праводзіцца даследчая праверка і прызначана судова-медыцынская экспертыза», — сказаў суразмоўца агенцтва.

С. Дзятлаў неаднаразова трапляў у поле зроку праваахоўных органаў. У 2018 годзе ён праігнараваў рашэнне Сонцаўскага раённага суда і не стаў разбіраць хостэл-самабуд, у які незаконна засяляў усіх ахвотных. Пабудову знеслі прымусова бульдозерамі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера