Даслаць навіну
Знайсці
11.02.2019 / 15:18 4

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

Раніцай 11 лютага 15-гадовы Вадзім М. кінуўся на настаўніцу гісторыі з нажом. За жанчыну заступіліся двое аднакласнікаў нападніка. Вадзім параніў нажом і іх, цяпер хлопцы ў рэанімацыі.

«Наша Ніва» звязалася са сваякамі аднаго з пацярпелых вучняў.

«Нашаму хлопцу той нападнік шыю парэзаў. Аперацыю рабілі тут, у Стоўбцах, але пасля прыехалі з Мінска сасудзістыя хірургі, праверылі, ці ўсё нармальна. Прыйшлі да высновы, што артэрыі не пашкодзілі, усё больш-менш нармальна.

Пасля аперацыі хлопца перавялі ў рэанімацыю. Яго стан — стабільна цяжкі.

Вось нядаўна, ён прыйшоў у прытомнасць. Але пакуль нікога да яго не пускаюць, — распавялі сваякі. —

Што з другім хлопцам дакладна невядома. Але яму таксама рабілі аперацыю, ён таксама ў рэанімацыі. Кажуць, у другога хлопца стан цяжэйшы, здаецца, нож лёгкае закрануў і таксама параненая шыя. Але гэта па чутках, дакладнай інфармацыі ў нас няма».

Следчы камітэт раней паведамляў, што стан хлопцаў стабільны і іх жыццю нічога не пагражае.

nn.by

12
Ladzimir / адказаць
11.02.2019 / 16:19
Які б ен ні быў добрым, паслухмяным- але злачынства наяву.
На маю думку ен заслугоўвае пажыццевага зняволення, гэта самае малае. Ніякіх аргументаў у яго абарону не прымаюцца. Забіў ні ў чым не павінных людзей.
Калі прызнаюць псіхічна хворым- так сама пажыццевае заключэнне ў псіхшпіталь. Ніякіх датэрміновых выпісак, нібы звязаных з  паляпшэнням   стану яго  здароўя- дэбілізм не вылечваецца! І ніякіх аргументаў у яго абарону не павінна прымацца.
7
Казік / адказаць
11.02.2019 / 23:59
Ladzimir, у вас іллюзія кантролю. Вы гэтага хлопца хоць расстраляйце, але гэта ніяк не гарантуе таго, што заўтра ў іншага спакойнага хлопца не сарве дах і ён кінецца на людзей побач. Перастаньце думаць катэгорыямі “віна-пакаранне”, гэта ніяк не дапаможа прадухіліць наступныя трагедыі. Варта шукаць непасрэдныя прычыны: сям’я гэта, школа, ці незаўважаная псіхічная хвароба, гвалт, ці яшчэ штосьці. Зразумеем прычыну - дапаможам сабе і іншым.
3
Ladzimir / адказаць
12.02.2019 / 08:57
Казік, згодзен з вамі. Так грамадства хворае, трэба лячыць, і лячыць трэба з галавы.
Але я падняй толькі гэты, прыватны, выпадак, і выразіў на свой погляд  на гэтае злачынства. Рэагаваць трэба і на прыватныя выпады агрэсіі.
Такіх вялікіх мэт- як вылячыць грамадства ў цэлым я не ставіў. Такія пытанні трэба вырашаць грамадствам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30