Знайсці
11.02.2019 / 16:266РусŁacБел

Венядзіктаў: Артыкул Суркова нагадвае разважанні германскіх лідараў ў 30-я гады пра Тысячагадовы рэйх

На праграмны артыкул памочніка Пуціна Уладзіслава Суркова адрэагаваў у сваім тэлеграм-канале галоўны рэдактар радыё «Эха Масквы» Аляксей Венядзіктаў. 

«Чытаючы Уладзіслава Юр'евіча Суркова нашага…

Ніяк не мог зразумець: што мне нагадвае артыкул Суркова, дзе я гэта ўсё ўжо чытаў?.. А, ну вядома, гэта разважанні германскіх лідараў мінулага стагоддзя ў 30-я гады, тлумачэнні, чаму Трэці рэйх абавязкова будзе тысячагадовы.

Толькі замест Карла Вялікага — Іван Трэці, замест Фрыдрыха Барбаросы — Пётр Першы, а замест Бісмарка — Ленін.

Ну і замест заходняй плютакратыі — заходняя дэмакратыя.

Вядома, ніякага пераследу ніякай асобнай нацыі: у ХХІ стагоддзі гэта не модна. А так — рыхтык-рыхтык.

Толькі «тысячагадовы» Трэці рэйх з такой філасофіяй праіснаваў нядоўга.

На што намякаеце, Уладзіслаў Юр'евіч? Ці, дакладней, на каго?»

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930