Знайсці
11.02.2019 / 12:04РусŁacБел

Надвор'е на тыдзень: да +5

У пачатку тыдня атмасферныя франты абумовяць сырое з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е. У сярэдзіне тыдня за франтальнымі часткамі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць паветраная маса скандынаўскага паходжання. Тэмпературны фон крыху панізіцца, і па начах будзе падмарожваць, з ростам атмасфернага ціску ападкаў будзе няшмат», — паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

У аўторак — кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег), якія па захадзе будуць суправаджацца парывістым ветрам. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы ад мінус 3 да +3, днём - ад мінус 2 да +4.

У сераду месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы 1—7 градусаў марозу, днём — ад мінус 3 да +3.

У чацвер уначы складзе ад нуля да мінус 7, па ўсходзе краіны пры праясненнях панізіцца да 8-10 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 3 да +4.

У пятніцу, 15 лютага, у вобласці павышанага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Месцамі па краіне прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях - да мінус 10, днём - ад мінус 2 да плюс 3. Па захадзе краіны будзе цяплей: ноччу - каля нуля, днём - плюс 4 - плюс 5. -0

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930