Знайсці
10.02.2019 / 23:3535РусŁacБел

Прафесар БДУ: Лукашэнка і апазіцыя адзіныя ў сваім нацыяналізме, эканамічная неэфектыўнасць рэжыму штурхае іх на Захад

Аляксандр Бендзін быў частым госцем на беларускіх дзяржаўных каналах.

«Пануючы ў краіне палітычны клас бюракратаў» і іх палітычныя праціўнікі з лагера «радыкальнай празаходняй апазіцыі» адзіныя ў сваёй ідэалагічнай аснове, — піша ў новай кнізе прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Бендзін. — «Тыя і другія па сваіх палітычных поглядах, рыторыцы і палітычнай практыцы ёсць нацыяналістамі».

«Дадатковымі матывамі заключэння нацыяналістычных канвенцый робяцца замежнапалітычныя інтэрэсы эканамічна неэфектыўнага беларускага рэжыму, — мяркуе Бендзін. — Яго ўсё большая, ужо арганічная няздольнасць забяспечыць выхад краіны з глыбокага сістэмнага крызісу прымушае шукаць эканамічную і палітычную дапамогу ў калектыўнага Захаду. Для дзяржавы Беларусь, улічваючы досвед краін Балтыі і Украіны, ідэалагічным пропускам на Захад можа стаць толькі этнічны нацыяналізм разам з абавязковым наборам «еўрапейскіх каштоўнасцей», — мяркуе Бендзін.

Аўтар піша, што «апошнім часам лідар рэжыму, які апынуўся ў палітычнай і сацыяльнай ізаляцыі, стаў дэклараваць гатоўнасць да палітычнага кампрамісу з апазіцыяй».

Кніга Бендзіна «Михаил Муравьев-Виленский: усмиритель и реформатор Северо-Западного края Российской империи» выйшла ў 2017 годзе тыражом 500 асобнікаў на расійскі дзяржаўны грант.

У ёй услаўляецца душыцель Паўстання 1863—1864 гадоў і негатыўна ацэньваюцца постаці Каліноўскага ды іншых рэвалюцыянераў.

Прафесар Аляксандр Бендзін выкладае на тэалагічным факультэце БДУ. Апроч выкладчыцкай дзейнасці, ён публікуецца на чарнасоценным партале regnum.ru.

Як і свае ідэйныя папярэднікі ў часы царызму, Бендзін лічыць, што «адзіны рускі народ» «складаецца з беларусаў, вялікаросаў і маларосаў».

Бендзіна трывожыць, што «Беларусь перажывае чарговую «беларусізацыю», якую ўлады постсавецкай рэспублікі не супраць пашырыць і паглыбіць, выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс — як і стагоддзе назад». І ніяк не з'явіцца новы генерал-губернатар Мураўёў, які б усё гэта спыніў.

Чытайце таксама: Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію — дасье

«Не было ніякага Кастуся Каліноўскага»: прарасійскія сілы спрабавалі сарваць юбілей, але эфект адваротны

Стала вядома, хто і якімі сумамі фінансуе кнігі пра «Мураўёва-рэфарматара» і «Белую гвардыю Белай Русі»

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930