Знайсці
10.02.2019 / 22:18РусŁacБел

Медыкі распавялі, калі грып і ВРВІ адступяць

Сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі неўзабаве пойдзе на спад, заявіла намесніца міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Наталля Жукава ў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

Як адзначыла Наталля Жукава, чакаецца, што сезонны ўздым працягнецца яшчэ тыдні два. Цяперашні ўзровень захворвання характэрны для дадзенага перыяду, потым, як чакаецца, сітуацыя пойдзе на спад.

Па словах Наталлі Жукавай, зараз рэгіструецца пік захворвання на грып і ВРВІ. У некаторых рэгіёнах, напрыклад у Брэсцкай вобласці, захворванне ніжэйшае за сярэдні ўзровень па краіне, у Гомелі — крыху вышэйшае. Па выніках эпіднагляду, у пікавыя тыдні вірус грыпу сустракаецца не больш чым у 20% усіх хворых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930