Знайсці
10.02.2019 / 21:462РусŁacБел

Праслаўлены расійскі трэнер насварыўся на беларускую падапечную і прыгразіў адправіць у Мазыр

Трэнеры «Мінчанкі» і «Уралачкі» Віктар Ганчароў і Мікалай Карполь, фота uralochka-vc.com

Клуб «Мінчанка» выступае ў чэмпіянаце Расіі па валейболе. Сёння беларускі прымалі «Уралачку», якую ўзначальвае вядомы трэнер Мікалай Карполь.

Падчас пятай партыі Карполь накрычаў на сваю беларускую падапечную Ганну Клімец: «Ты чаго расслабілася? Удар у сетку, падача — у сетку. Гэта што такое? Пятая партыя! Паедзеш у Мазыр сезон дагульваць!».

«Уралачка» ў выніку перамагла з лікам 3:2.

Мікалай Карполь нарадзіўся ў 1938 годзе ў Беларусі, у Беразніцы (сёння гэта Пружанскі раён), але ў 1956 годзе сям'я пераехала на Урал. Мікалай Карполь — адзін з самых вядомых у свеце валейбольных трэнераў. «Уралачку» трэніруе з 1969 года, трэніраваў зборную СССР, Расіі, а ў 2009-2010 гг. зборную Беларусі па валейболе.

Што да Мазыра, то ў гэтым горадзе гуляе жаночая каманда «Жамчужына Палесся». Магчыма, такі выбар Карполя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера