Знайсці
10.02.2019 / 15:14РусŁacБел

ДАІ распавяла пра пацярпелых у аварыі, дзе перакуліўся аўтобус Вільня — Мінск ФОТЫ

10 лютага каля 0.15 на 19-м кіламетры аўтадарогі Гоза — Астравец — Ашмяны ў кювеце апынуўся пасажырскі аўтобус, які ехаў з Вільні ў Мінск, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі аўтобус маркі «Неаплан» у нейкі момант выехаў на паласу сустрэчнага руху, далей на абочыну, у выніку чаго апынуўся ў кювеце. Ужо на мінімальнай хуткасці аўтобус лёг на левы бок.

Участак дарогі, дзе адбылася аварыя, прамы і з добрай бачнасцю, на праезнай частцы не было ні наледзі, ні снегу.

Акрамя кіроўцы ў аўтобусе знаходзіліся 37 пасажыраў. Пасля ДТЗ неадкладна прыбылі на месца супрацоўнікі міліцыі, якія аказвалі людзям неабходную дапамогу. На месцы здарэння працавалі медыкі і супрацоўнікі МНС.

Каб даставіць пацярпелых у бальніцу і назад супрацоўнікі міліцыі арганізавалі аўтобус з мясцовага аўтапарка.

17 пасажырам, якія атрымалі раны і парэзы, аказалі неабходную медыцынскую дапамогу ў Астравецкай ЦРБ. Ніхто з пасажыраў не быў шпіталізаваны.

За з'езд з дарогі кіроўца аўтобуса 1987 года нараджэння прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Праз некаторы час з Мінска прыбыў другі аўтобус, які даставіў усіх пасажыраў да пункта прызначэння.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930