Знайсці
10.02.2019 / 15:595РусŁacБел

Расійскія памежнікі масава адмаўляюць украінцам ва ўездзе, спасылаючыся на міфічныя забароны ВІДЭА

На працягу апошніх трох дзён да супрацоўнікаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны неаднаразова звярталіся грамадзяне Украіны, якіх без тлумачэнняў не прапусцілі на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі прадстаўнікі Пагранічнай службы ФСБ РФ.

Толькі праз расійскі пункт пропуску «Нехацееўка», што насупраць украінскай «Гопціўкі» ў Харкаўскай вобласці, у апошнія дні не прапусцілі больш за 90 грамадзян Украіны, якія ехалі ў РФ.

Расійскія памежнікі ці не тлумачаць прычын, ці спасылаюцца на міфічны ўказ аб забароне ўезду на тэрыторыю Расіі аўтамабіляў з вялікім аб'ёмам рухавіка, як «Таёта-Прада», «Фальксваген-Пасат» і іншых.

Разумеючы, што такім чынам яны парушаюць правы чалавека на свабоднае перамяшчэнне, работнікі ПС ФСБ РФ праводзяць відэафіксацыю, прымушаючы ўкраінскіх грамадзян казаць, што апошнія вяртаюцца ва Украіну па ўласным жаданні.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930