Знайсці
10.02.2019 / 13:34РусŁacБел

У Венесуэле дзейны палкоўнік войска прызнаў Гуайдо прэзідэнтам

Палкоўнік сухапутных войскаў Венесуэлы Рубен Альберта Пас Хіменэс прызнаў кіраўніка апазіцыі Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам. Пра гэта піша мясцовае выданне Nuevo Herald са спасылкай на відэазапіс Хіменэса, апублікаваны на ютубе.

Хуан Гуайдо. Фота Shutterstock

Хіменэс паведаміў, што ў студзені ўдзельнічаў у дэманстрацыях супраць дзейнага прэзідэнта Нікаласа Мадуры, і заклікаў сваіх калег прапусціць у краіну гуманітарную дапамогу з ЗША, а таксама не баяцца заяўляць пра сваю падтрымку Гуайдо. Выданне дадае, што на бок Гуайдо таксама перайшоў менш высокапастаўлены службоўца.

Пакуль на бок Гуайдо, які абвясціў сябе прэзідэнтам Венесуэлы замест Мадуры, перайшлі толькі некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў, у тым ліку вайсковы аташэ Венесуэлы ў ЗША Хасэ Луіс Сільва і генерал Ваенна-паветраных сіл Венесуэлы Франсіска Янес Радрыгес.

Пры гэтым ЗША паабяцалі зняць санкцыі з вайскоўцаў, якія прызналі Гуайдо і, па дадзеных Reuters, падтрымлiваюць прамыя кантакты з вайскоўцамі Венесуэлы, заклікаючы іх адмовіцца ад падтрымкі Мадуры.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930