Знайсці
10.02.2019 / 10:56РусŁacБел

На Гомельшчыне на шостыя суткі знайшлі цела інспектара аховы прыроды, які праваліўся пад лёд 

На шосты дзень пошукаў знойдзена цела інспектара, які праваліўся пад лёд на рацэ Случ у Жыткавіцкім раёне, піша БЕЛТА.

Як паведамлялася, 4 лютага двое мужчын пераходзілі раку і ў нейкі момант праваліліся пад лёд. Адзін з іх здолеў выбрацца, другі не.

У яго пошуках было задзейнічана некалькі груп, у тым ліку і супрацоўнікі Гомельскага і Салігорскага Таварыства выратавання на водах, работнікі Гомельскага абласнога і Пінскага раённага падраздзяленняў МНС.

Па словах спецыялістаў, у месцы правалу глыбіня складала 4—7 метраў, як і далей па цячэнні.

«Цела 39-гадовага жыхара Петрыкава атрымалася знайсці 9 лютага ў 15.30 за паўтара кіламетра ад месца правалу. Плыняй мужчыну забіла пад лёд, у месца, дзе адлегласць між грунтам і лёдам складала 50 см. Толькі дзякуючы прафесіяналізму спецыялістаў Таварыства выратавання на водах, якія адпрацоўвалі ўсе магчымыя варыянты, яго ўдалося знайсці», — падкрэсліў спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі ТВВАД Уладзімір Акулін. 

Спецыялісты ў чарговы раз нагадваюць, што кожны, хто выходзіць на лёд, павінен мець пры сабе выратавальныя сродкі і быць у ратавальнай камізэльцы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930