Знайсці
09.02.2019 / 23:0327РусŁacБел

Польшча купляе ў ЗША ракетную сістэму HIMARS, якая б'е на 300 кіламетраў

Польшча мае намер набыць амерыканскую сістэму залпавага ракетнага агню (РСЗА) HIMARS. Пра гэта паведаміла ў суботу на афіцыйным сайце Міністэрства нацыянальнай абароны краіны.

Пра гэта будзе афіцыйна абвешчана ў нядзелю, 10 лютага.

«Гэта надзвычай важны элемент рэалізацыі праграмы мадэрнізацыі Узброеных сіл Польшчы. Разам з ракетнымі пускавымі ўстаноўкамі Польшча дадаткова атрымае сродкі знішчэння, а таксама пакет матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і навучання», - інфармавала польскае абароннае ведамства.

HIMARS (High Mobility Artillery Rocket System) - ракетная сістэма, здольная паражаць цэлі на адлегласці да 300 км. Ракетная ўстаноўка размяшчаецца на браняваным лёгкім грузавіку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930