Знайсці
09.02.2019 / 15:0713РусŁacБел

«Белыя мядзведзі ганяюцца за людзьмі, заходзяць у пад'езды» — надзвычайная сітуацыя на поўначы Расіі

Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўведзены з 9 лютага на архіпелагу Новая Зямля, які ўваходзіць у склад Архангельскай вобласці РФ, з-за масавага нашэсця белых мядзведзяў на тэрыторыю населеных пунктаў, піша ТАСС.

У раёне пасёлка Бялушая Губа адзначаная наяўнасць 52 белых мядзведзяў. Адзначаюцца выпадкі агрэсіўных паводзінаў дзікіх звяроў - нападу на людзей, пранікнення ў жылыя і службовыя памяшканні. Увесь час на тэрыторыі пасёлка знаходзяцца ад шасці да дзесяці белых мядзведзяў.

«Людзі напалоханыя, баяцца выходзіць з дому, парушаецца рэжым паўсядзённай дзейнасці, бацькі асцерагаюцца адпускаць дзяцей у школы і дзіцячыя сады», - паведамляецца ў дакладзе намеснік кіраўніка адміністрацыі вобласці.

Мядзведзі ўжо не рэагуюць на святлашумавыя сігналы, на спробы адагнаць іх з дапамогай патрульных аўтамабіляў і сабак.

Але Распрыроднагляд адмовіў у атрыманні дазволу на адстрэл найбольш агрэсіўных асобін — белы мядзведзь адносіцца да рэдкіх відаў, ён занесены ў «Чырвоную кнігу».

«Я на Новай Зямлі ад 1983 года, але ніколі раней такога масавага нашэсця белых мядзведзяў не было. Нагадаю, больш за пяць жывёл не пакідаюць гарнізон, у літаральным сэнсе ганяюцца за людзьмі і нават заходзяць у пад'езды жылых дамоў. Але раз прынята рашэнне аб забароне адстрэлу, прыйдзецца ісці па больш доўгім і менш бяспечным для мясцовых жыхароў шляху. Усяго паблізу населеных пунктаў знаходзіцца каля 50 мядзведзяў, таму работы будзе шмат», - адзначыў кіраўнік Новай Зямлі Жыганша Мусін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930