Знайсці
09.02.2019 / 10:3816РусŁacБел

У Швецыі стварылі «кашмар для расійскіх самалётаў»

Камандуючы ВПС Швецыі Матс Хельгесон заявіў, што знішчальнік Saab Gripen E здольны перамагчы расійскія самалёты серыі Су у паветраным баі. Пра гэта паведамляе партал Business Insider.

«Gripen, асабліва ў мадыфікацыі E, зроблены для таго, каб знішчаць Су. У нас тут чорны пояс».

Знішчальнікі «Сухога» дамагліся статусу легендарных за сваю манеўранасць і здольнасць перайграць амерыканскія самалёты ў паветры за кошт «небяспечных і агрэсіўных трукаў», адзначае выданне. Амерыканскія ВПС у адказ робяць стаўку на дарагія стэлс-тэхналогіі. Канструктары Gripen ж не спрабуюць знізіць прыкметнасць знішчальніка, а мадэрнізуюць бартавыя сістэмы радыёэлектроннай барацьбы.

«Gripen не можа пахваліцца максімальнай баявой загрузкай, малапрыкметнасцю або вялікай далёкасцю дзеяння. Аднак у гэтага знішчальніка ёсць выключная асаблівасць, якая робіць яго кашмарам для расійскіх самалётаў», — піша Business Insider.

Па словах эксперта брытанскага Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў Джасціна Бранка, знішчальнікі Gripen пераўзыходзяць большасць аналагаў у эфектыўнасці сродкаў электроннай барацьбы і заглушэння радараў праціўніка.

«Калі пілотам Gripen надакучыла быць пасмешышчам для нямецкіх «Тайфун», яны атрымалі магчымасць праверыць свае сістэмы РЭБ у баявых умовах. Тады для немцаў наступілі цяжкія часы. <…> Адзін са шведскіх знішчальнікаў нават змог непрыкметна з'явіцца каля левага крыла «Тайфуна», дзякуючы здольнасці глушыць радыёсігнал», — цытуе выданне словы аналітыка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера