Знайсці
09.02.2019 / 09:581РусŁacБел

Беларускія кампаніі трапілі ў рэйтынг буйных падаткаплатнікаў Літвы

Агулам у рэйтынг увайшлі шэсьць беларускіх кампаній, у тым ліку прэзыдэнцкі санаторый «Беларусь» у Друскінінкаі.

Дзяржаўная падатковая інспэкцыя Літвы пры міністэрстве фінансаў Літвы агучыла назвы кампаній, якія па выніках 2018 году заплацілі найбольш падаткаў, перадае «Заўтра тваёй краіны». Сярод іх аказаліся кампаніі, створаныя пры ўдзеле беларускіх бізнэсоўцаў.

Sodrugestvo Baltija за год адлічыла падаткаў на 3,6 мільёнаў эўра. Гэта кампанія прадстаўляе на рынку краін Балтыі буйнога вытворцу кармоў групы кампаній «Содружество». Уладальнікі — грамадзяне Беларусі Аляксандар і Натальля Луцэнкі.

Yukon Advanced Optics Worldwide — прадпрыемства па выпуску аптычных прыбораў. Уладальнік — беларус Аляксандар Альшэўскі. За год кампанія заплаціла падаткаў на 3,2 мільёны эўра.

На пятым месцы ў ліку самых буйных падаткаплацельшчыкаў Друскінінкая — прэзыдэнцкі санаторый «Беларусь», сума падаткаў за год — 982 тысячы эўра.

Гандлёвы дом «БМЗ-Балтыя», дачка Беларускай мэталюргічнай кампаніі, сума выплат у бюджэт Літвы за год — 1,3 мільёны эўра.

Belintertrans Baltic — кампанія дачка буйнога беларускага лягістычнага апэратара «Белінтэртранс — ТЛЦ» за год заплаціла ў бюджэт Літвы 1,1 мільён эўра.

Biru Kroviniu Terminalas — кампанія, якая прадае беларускія ўгнаеньні на сусьветны рынак. Траціна акцыяў належыць «Беларуськалію». За год кампанія заплаціла падаткаў на 1 мільён эўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930