Знайсці
08.02.2019 / 22:442РусŁacБел

У Гомелі размеркаванне студэнтаў здымаюць на камеру ФОТА

Размеркаванне выпускнікоў-платнікаў Гомельскага медыцынскага каледжа здымаецца на відэакамеру. Telegram-канал «Отчислено», дзе апублікавана гэтае фота з камерай на заднем плане, сцвярджае, што «выпускнікі-платнікі кажуць на камеру, што ідуць добраахвотна адпрацоўваць размеркаванне», піша «Еўрарадыё».

У медкаледжы Еўрарадыё распавядаюць, што выпускнікі-платнікі самі выказалі жаданне атрымаць першае месца працы ад дзяржавы. А відэакамеру выкарыстоўваюць, каб пазбегнуць карупцыі падчас размеркавання.

«Гэта размеркаванне мінулага года, — адказваюць ў каледжы. — Гэта не агульная практыка, каб навучэнцы казалі нешта на камеру. Няправільная трактоўка. У мінулым годзе было распараджэнне Міністэрства аховы здароў’я, каб пазбегнуць карупцыйнай рызыкі. Каб праца камісіі па размеркаванні была празрыстай і не было ніякіх парушэнняў, цалкам вёўся запіс. Усё ў рамках распараджэння і закона. Ніякай іншай інфармацыі быць не можа. Платнікі выказалі жаданне атрымаць першае месца працы, і ўсе яго атрымалі».

Больш нічога каментаваць у медкаледжы нам не сталі, толькі запрасілі прыехаць на размеркаванне ў гэтым годзе і паглядзець, як яно праходзіць. Як запіс размеркавання на відэакамеру можа дапамагчы барацьбе з карупцыяй — адказу на гэтае пытанне нам не далі.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930