Знайсці
08.02.2019 / 21:5315РусŁacБел

Пад Еўрапейскія гульні не могуць знайсці буйных міжнародных спонсараў у дастатковай колькасці

У Беларусі не задаволены сітуацыяй з прыцягненнем буйных міжнародных спонсараў для правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам у Рыме, паведамляе прэс-служба ўрада.

Кіраўнік Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў выказаў задавальненне тым, як ідзе падрыхтоўка да II Еўрапейскіх гульняў. «Разам з тым мы абмеркавалі адно важнае пытанне — прыцягненне міжнародных спонсараў, — сказаў Сяргей Румас. — Па кантракце былі абавязацельствы (Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў) прыцягнуць буйных міжнародных спонсараў, але на сёння вынікамі гэтай працы мы не можам быць задаволеныя».

Таму на сустрэчы абмяркоўваліся магчымыя выхады з сітуацыі, якая склалася. «Дамовіліся, што беларускі бок возьме больш на сябе работу па прыцягненні спонсараў у такіх прэміяльных сектарах, як нафтаперапрацоўка, банкаўская справа, напоі», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930