Знайсці
08.02.2019 / 21:211РусŁacБел

Урад Іспаніі заявіў пра спыненне перамоў з каталонскімі партыямі

Віцэ-прэм'ер Іспаніі Кармэн Кальва заявіла, што перамовы з каталонскімі партыямі, якія выступаюць за незалежнасць, спыненыя і Мадрыд больш не будзе выказваць новых прапаноў, паведамляе El Pais.

У Сацыялістычнай партыі Іспаніі ў сваю чаргу заявілі, што калі гэтыя партыі не падтрымаюць план урада па бюджэце, як яны гэта пагражаюць зрабіць, у краіне могуць адбыцца датэрміновыя выбары.

«Мы зрабілі ўсё, што трэба было зрабіць як урад. Мы рабілі ўсё, каб адказаць на запыт грамадства адносна дыялогу. Калі гэтага недастаткова, то мы павінны спыніцца. Сепаратысты павінны растлумачыць, чаму яны адхіляюць прапанову пра дыялог, які з'яўляецца цалкам абгрунтаваным», — сказала Кальва.

Віцэ-прэм'ер у чарговы раз адзначыла, што рэферэндум пра самавызначэнне «з'яўляецца непрымальным». Яна таксама дадала, што ўлады краіны не збіраюцца ісці на новыя саступкі каталонцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031