Знайсці
08.02.2019 / 21:053РусŁacБел

У Японіі для вырабу медалёў Алімпіяды сабралі амаль 50 тон гаджэтаў

Арганізатары летняй Алімпіяды і Паралімпіяды ў Токіа, якія пройдуць у 2020 годзе, сабралі 47,5 тоны невыкарыстоўваемых электронных прылад, каб вырабіць з каштоўных металаў медалі для Гульняў. Пра гэта паведамляе сайт аргкамітэта Алімпійскіх гульняў.

Грамадзяне здалі больш за 5 мільёнаў невыкарыстоўваемых мабільных тэлефонаў, ноўтбукаў, планшэтаў і іншых прылад.

Збор завершыцца 31 сакавіка бягучага года. Для вырабу медалёў неабходна атрымаць 30,3 кілаграма золата, 4,1 кілаграма срэбра і 2,7 кілаграма бронзы. На кастрычнік 2018 года арганізатарам удалося атрымаць 28,4 кілаграма золата (93,7%), 3,5 кілаграма срэбра (85,4%) і 2,7 кілаграма бронзы (100%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930