Даслаць навіну
Знайсці
08.02.2019 / 18:32 28

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце разбурэння лавы Клінтана

Пра завядзеньне крымінальнай справы Свабодзе паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяна Беланог, піша «Радыё Свабода».

«Па першым факце пашкоджаньня «лавы Клінтана» Менскім раённым аддзелам Сьледчага камітэту заведзена крымінальная справа па 1 частцы 344 артыкула Крымінальнага кодэксу.

Што да апошняга факту — вядзецца праверка, па выніках будзе прынята працэсуальнае рашэньне».

Першая частка 344 артыкула прадугледжвае пакараньне ад грамадзкіх працаў да трох гадоў зьняволеньня за наўмыснае зьнішчэньне ці пашкоджаньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў або матэрыяльных абʼектаў, якім можа быць прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Павялічыць выяву

Другое за сёлета разбурэньне «лавы Клінтана» сьледчыя пакуль правяраюць.

«Заўтра, у суботу, мы забяром з Курапатаў кавалкі лавы Клінтана, якую разбурылі невядомыя вандалы, і схаваем іх да лепшых часоў. Ёсьць прапанова, каб яны сталі асобным экспанатам у будучым музэі Курапатаў», — паведаміў Свабодзе кіраўнік грамадзкай дырэкцыі народнага мэмарыялу Курапаты, актывіст КХП-БНФ Алесь Чахольскі.

Паводле Алеся Чахольскага, сьледчыя, якія займаюцца праверкай факту вандалізму ў Курапатах, ня супраць таго, каб актывісты забралі з Курапатаў кавалкі лавы Клінтана.

«Сёньня я быў на допыце ў Сьледчым камітэце, даваў паказаньні як сьведка па крымінальнай справе аб апаганьваньні мэмарыяльнага знаку і адказваў на пытаньні адносна лавы Клінтана. Пра яе сьледчыя сказалі, што неабходныя сьледчыя дзеяньні з кавалкамі ўжо зробленыя, іх можна забраць.

Мяркуем, лепш кавалкі забраць і захаваць. Вырашылі паспрабаваць лаву аднавіць. Пакуль у Курапатах іх пакідаць нельга — расьцягнуць ці зьнішчаць канчаткова».

Радыё Свабода

0
вася чэсных / адказаць
11.02.2019 / 00:45
хамса, трэба было бiць моўчкi. Камень, не мае беларускай вытрымкi. Бiцце стрымаць зможа, а слова - не. Вось i раскалоўся. Цi ня вытрымаў, што яго дзяўчына бiла. Можа гэтыя камянi з Каўказа?!
0
вася чэсных / адказаць
11.02.2019 / 00:51
хамса, але ж маеце вы з мужам забаўкi сямейныя - камянi перакладываць! А мы гарбату пьем, размаўляем))) Пасля пабудовы сямейнага дома, дзе ўсё ўбранства рабiў уласнымi рукамi - не маю нi жадання, нi жару зноў нешта перарабiць)))
0
хамса / адказаць
12.02.2019 / 13:53
вася чэсных, я б не змагла спакойна гарбату піць, гледзячы на сценачку, з якой, на маю думку, нешта не тое) першы раз муж матэр'ялы выбіраць маці ўзяў, а не мяне (крыўдна канечне мне-то было, маючы такую прафесію.. не давяраў - не доўга тады яшчэ былі знаёмы).. дык мне потым ні хвіліны пакою ў гэтых сценах не было - гляджу і ўвесь час плююся - так шпалеры не спалучаюцца паміж сабой) ну і па колерах-малюнку таксама таго.. не таго)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30