Знайсці
08.02.2019 / 17:062РусŁacБел

Меркель заявіла пра кампраміснае пагадненне наконт «Паўночнага патоку — 2»

Еўрапейскія краіны дасягнулі пагаднення па пытанні, як рэгуляваць расійскі газаправод «Паўночны паток — 2». Пра гэта заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, перадае Reuters.

Яна адмовілася раскрываць дэталі пагаднення.

«Што тычыцца Газавай дырэктывы, мы дасягнулі пагаднення, і гэта стала магчымым дзякуючы таму, што Германія і Францыя цесна супрацоўнічалі», — сказала канцлер падчас прэс-канферэнцыі.

У пятніцу, 8 лютага, дыпламаты з 28 краін Еўрасаюза разгледзелі кампрамісную франка-германскую прапанову па Газавай дырэктыве, якая рэгулюе абарот газу на тэрыторыі Еўропы. Прынятая прапанова змякчае пункты, якія маглі б перашкодзіць поўнай рэалізацыі «Паўночнага патоку — 2».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера