Знайсці
08.02.2019 / 15:10РусŁacБел

21 лютага — Дзень роднай мовы ў «Грай кафэ»

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах Беларусі праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі, прысвечаныя беларускай мове.

Якія ў вас планы на 21 лютага на Дзень роднай мовы?

Мы рыхтуем да гэтага дня шмат чаго цікавага і займальнага як у сеціве, так і за ягонымі межамі. Падрабязнасці будзем распавядаць паступова, а пакуль — анонс асноўнай мінскай вечарыны:

21 лютага «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампаніі «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр, Белсат і SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай» адзначыць Дзень роднай мовы.

Падчас свята выступяць беларускія паэты і музыкі, сярод якіх гурт AKUTE, UZARI, рэпер ANGST, Усевалад Сцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Стась Карпаў. Культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а кожны жадаючы зможа ўзяць удзел у шоу «Самшазам» (аналаг гульні «Угадай мелодыю»). Таксама на другім паверсе прасторы «Грай» будуць дзейнічаць пляцоўкі настольных гульняў, дзіцячых забаў і невялічкі кірмаш.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Грай кафэ, вул. Інтэрнацыянальная, 33

Пачатак 18:00.

Інфалінія: +375 25 996 93 76

Уваход вольны, але варта зарэгістравацца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера