Знайсці
08.02.2019 / 11:442РусŁacБел

Відэасэрвіс Voka дадаў яшчэ 40 тысяч новых відэа

З 8 лютага ў відэасэрвісе Voka стала даступная падпіска ivi. Дзякуючы такому партнёрству на платформе з'явілася яшчэ 40 тысяч відэа, а гэта фільмы, серыялы, канцэрты, дакументальныя праграмы і мультфільмы на любы густ.

Ivi — найбуйнейшы расійскі сэрвіс, на якім сабрана відэа розных жанраў у высокім разрозненні. Кожны месяц кантэнт кінатэатра праглядае больш за 48 мільёнаў карыстальнікаў. З гэтага года кіно, мультфільмы і серыялы з каталога ivi беларусы могуць глядзець і на Voka.

У фільматэцы — навінкі і класіка, блокбастары і артхаус. Напрыклад, у падпісцы ёсць такія папулярныя серыялы, як «Клініка» і «Чыста англійскія забойствы». У калекцыі мастацкіх фільмаў прадстаўлена еўрапейскае, амерыканскае і рускае кіно: пераможца Канскага кінафестывалю «Квадрат» (Швецыя), пераможца берлінскага кінафестывалю «Пра цела і душу» (Венгрыя), крымінальная драма з Мэцью Макконахі «Лінкальн для адваката» (ЗША), а таксама маштабныя расійскія прэм'еры 2018 года: «Часовыя цяжкасці», «Недараваны» і іншыя.

Для аматараў аўтарскага кіно на Voka зараз ёсць артхаус-калекцыя. Абсалютна легальна і без рэкламы ў ёй можна глядзець сотні аўтарскіх фільмаў — ад 1960-х гадоў да сучасных карцін, — многія з якіх складана знайсці ў вольным доступе.

«Мы імкнёмся да таго, каб карыстальнікам нашага відэасэрвісу быў адкрыты доступ да ўсяго якаснага кантэнту, які даступны ў сусветнай сетцы. У першую чаргу гэта жаданне абумоўлена рашэннем супрацоўнічаць з сэрвісам ivi. Дзякуючы нашаму партнёрству фільматэка Voka папоўнілася рэкорднымі па маштабах калекцыямі разнажанравых відэа. Акрамя кантэнту ivi, гледачам Voka па-ранейшаму даступна больш за 100 рэйтынгавых тэлеканалаў на рускай і англійскай мовах.

Кожны карыстальнік можа аформіць падпіску на 9000 фільмаў і серыялы розных гадоў ад MEGOGO, першымі ўбачыць новыя серыі «Гульні тронаў» і «Сапраўднага дэтэктыва» з пакетам «Амедыятэка», глядзець эксклюзіўныя навінкі серыялаў у падпісцы START», — адзначыў Антон Бладзік, намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнту velcom.

«Такое партнёрства дазволіць нам стаць яшчэ бліжэйшымі і больш даступнымі для гледачоў Беларусі. У нашай фільматэцы для карыстальнікаў Voka будуць адкрыты і эксклюзіўныя заходнія прэм'еры ў высокай якасці, і расійскае фестывальнае кіно, а таксама каталог дзіцячага кантэнту з доступам да папулярных мультсерыялаў «Маша і Мядзведзь», «Малышарыкі» і «Фіксікі», — падзяліўся Арцём Егарэнка, дырэктар па міжнародным развіцці анлайн-кінатэатра ivi.

Першыя 7 дзён карыстацца падпіскай ivi можна бясплатна, затым — усяго за 6,45 рубля кожныя 30 дзён. Пры неабходнасці ад падпіскі можна адмовіцца ў любы момант.

Глядзець кантэнт Voka можна з любой прылады ў зручны час у сетцы любога аператара. З мабільнага тэлефона або планшэта — праз спецыяльны дадатак Voka (ёсць версія для Android і для IOS), з камп'ютара — праз вэб-версію на сайце voka.tv, на тэлевізары — праз ТБ-прыстаўку або дадатак Smart TV.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера