Даслаць навіну
Знайсці
09.02.2019 / 08:59 7

Каб сустрэць нечаканых гасцей: рэцэпт ідэальных сырных мафінаў

У жыцці ёсць падзеі, якія можна апісаць як «благая і добрая навіна ў адным». Напрыклад, нечаканыя госці. Так, гэта вельмі класна — правесці вечар з сябрамі за цікавай гутаркай, але ў той жа час трэба хуценька прыдумаць, што паставіць на стол у якасці пачастунку. І не кажыце, што госці могуць і не есці. Я не паверу, што хтосьці з гаспадынь можа спакойна глядзець на пусты стол у такой сітуацыі.

І вось у такіх выпадках мяне ратуе рэцэпт мафінаў: прадукты тут нескладаныя, а гатуюцца яны вельмі хутка. Ідэальны перакус!

Павялічыць выяву

Нам спатрэбіцца:

  • 220 мл малака;
  • 3 ст. л. смятаны ці натуральнага ёгурту;
  • 4 ст. л. алею;
  • 1 яйка;
  • 260 гр. мукі;
  • 1,5 ч. л. разрыхляльніку;
  • 0,5 ч. л. солі;
  • молаты перац;

Для начыння:

  • 140 гр. сыру;
  • 5 галінак пятрушкі;
  • 2 зубчыкі часнаку;
  • 6 памідорак чэры.

Грэем духоўку да 180 градусаў. Формачкі для мафінаў трохі шмаруем алеем.

Сыр націраем на тарцы, пятрушку і часнок дробна наразаем. Можна выкарыстаць іншую зеляніну ці скарыстаць сухія травы. Памідоркі рэжам на паловы (памідоркі тут ідуць як неабявязковы дадатак, можна зрабіць без іх ці, напрыклад, замяніць на кавалкі сыру ці шынкі).

Малако змешваем са смятанай, алеем і яйкам. У сумесь дадаём прасеяную муку, разрыхляльнік, соль і перац. Усё добра перамешваем і дадаём начынку: сыр з зелянінай і часнаком. Зноўку мяшаем.

Выкладаем сумесь у формачкі для мафінаў. Майце на ўвазе, што яны вырастуць, так што выкладайце з гэтым разлікам (у мяне атрымалася 12 штук).

Зверху трохі «топім» у цеста памідорку.

Павялічыць выяву

Выпякаем у духоўцы 20—25 хвілін. Есці можна і гарачымі, і халоднымі. Хай вам будзе смачна!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

2
Зiма / адказаць
09.02.2019 / 12:55
Ад халадоу й ад дэпрэсii пэуна таксама выратоувае
1
ЯНКА / адказаць
11.02.2019 / 02:03
★ Нечаканых гасьцей, спадарства, не марфінам трэба сустракаць. А патэльняю ці пыльным мехам па патыліцы: «Б-бах!», і будзь здароў, старык... ★
1
Common Sense / адказаць
11.02.2019 / 04:51
Не бачу праблемы з назвай. Надакучыць адныя кексы ясі. А тут табе разнастайнасць і мафіны і капкейкі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30