Даслаць навіну
Знайсці
08.02.2019 / 10:18 3

Абвешчаны прысуд намесніку міністра аховы здароўя і галоўнаму доктару стаматалагічнай паліклінікі

Ігар Ласіцкі, фота Волі Афіцэравай

Сёння Мінскі гарадскі суд прызнаў фігурантаў гучнай справы вінаватымі ў атрыманні хабараў і прысудзіў намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а галоўнага ўрача 12-й стаматалагічнай паліклінікі Уладзіміра Краўчонка — да пяці гадоў. Суд таксама вынес прыватнае вызначэнне міністру аховы здароўя, каб былі «прынятыя неадкладныя меры па ліквідацыі прычын здзяйснення злачынстваў». Піша Tut.by.

За 10 хвілін да пачатку працэсу ў зале з'явіўся Уладзімір Краўчонак, які падчас працэсу быў пад хатнім арыштам. Ад любых каментароў ён адмовіўся і сеў на першую лаўку. Часта абвінавачаныя, для якіх напярэдадні пракурор запатрабаваў пазбаўленне волі, прыходзяць на суд з вялікай сумкай, у спартыўнай вопратцы. Галоўны доктар прыйшоў у касцюме і кашулі, у руках трымаў куртку.

У выніку Мінскі гарадскі суд прызнаў фігурантаў вінаватымі ў атрыманні хабараў і прысудзіў намеснік міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, Уладзіміра Краўчонка — да пяці гадоў.

На Уладзіміра Краўчонка надзелі кайданкі проста ў зале суда.

Суд пастанавіў спагнаць з Краўчонка ў даход дзяржавы 61 тысячу рублёў, з Ласіцкага — 53 тысяч.

Міністру аховы здароўя вынесена прыватнае вызначэнне, каб былі «прынятыя неадкладныя меры па ліквідацыі прычын здзяйснення злачынстваў».

Разгляд крымінальнай справы ў судзе доўжыўся амаль месяц. У апошнім слове галоўны ўрач 12-й стаматалагічнай паліклінікі Уладзімір Краўчонак прасіў не пазбаўляць яго волі, даць магчымасць застацца на волі і прыносіць карысць людзям.

Уладзімір Краўчонак, фота Волі Афіцэравай

— Майго выпраўлення можна дасягнуць, не пазбаўляючы мяне волі. З улікам вопыту і кваліфікацыі я прынясу людзям больш карысці на волі. Ёсць нават прыказка: «адсечаную галаву меч не сячэ». Прашу не секчы пакаянную галаву, не пазбаўляць волі, — звяртаўся да суда абвінавачаны, які знаходзіўся пад хатнім арыштам да абвяшчэння прысуду. Яму нават дазволілі ўладкавацца ў паліклініку звычайным стаматолагам.

Выступаючы з апошнім словам, намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі прасіў суд аб спагадзе.

— Па ўсіх эпізодах і ў поўнай меры прызнаю сваю віну, ні ў якім разе не аспрэчваючы ніводны эпізод з матэрыялаў крымінальнай справы. Усе прызнальныя паказанні даваў самастойна, без націску. (…) Мая дзейнасць была адзначана Нацыянальным сходам і прэзідэнтам, — казаў Ласіцкі.

Па версіі следства, з 2013 па 2018 год Краўчонак у якасці хабару атрымаў 10 700 даляраў, 15 тысяч еўра і 1500 беларускіх рублёў. Грошы ён браў за заключэнне дагавораў аб закупцы медтэхнікі для паліклінікі і «спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю». Аказалася, хабары галоўны ўрач траціў на паездку з жонкай у Парыж, удзел у кангрэсе ў Барселоне, аплату навучання дачкі ў медыцынскім універсітэце. Намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага абвінавачвалі атрыманне хабараў на суму 10 тысяч еўра і 13,5 тысячы долараў. Грошы траціў на дарагое лячэнне.

Судзяць намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага — колішняга калегу Васіля Жарко

Кацярына Барысевіч, Tut.by

1
не для комментария,а для редакции. / адказаць
08.02.2019 / 12:19
Так виляли,юлили,выкручивались... Сколлько же они "посидят"????!!!
0
Палкоўнік Зэман / адказаць
08.02.2019 / 13:48
А дзе Жарко???
1
меркаванне / адказаць
08.02.2019 / 14:31
Палкоўнік Зэман, можа будзе ім перадачы насіць? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30