Знайсці
08.02.2019 / 09:42РусŁacБел

Ці разумеюць у Літве беларускую мову ВІДЭА

Як у Літве робяць цэпеліны, якія песні спяваюць пры бяседзе і ці разумеюць беларускую мову — высвятляла праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат».

Вядоўца Віктар Шукеловіч завітаў спачатку ў Яшуны, дзе пазнаёміўся з удзельнікамі Універсітэту трэцяга веку. Героі праграмы распавялі пра свае зацікаўленні, грамадскую актыўнасць ды навучылі Віктара рабіць традыцыйную для Віленшчыну страву — цэпеліны. У Яшунах жывуць пераважна палякі, але яны спяваюць і беларускія, і літоўскія, і польскія песні. А што кажуць мясцовыя жыхары наконт беларускай мовы — глядзіце ў выданні.

Наступным селішчам, дзе пабываў Віктар, сталася вёска Касіна ІІІ на літоўска-беларускім памежжы. Тут жыве каларытная мастачка — пані Тэрэса, якая робіць прыгожыя рэчы з бытавых адкідаў і нават з яечнай шкарлупіны. Чаму ў дзяцінстве мама прывязвала яе вяроўчынай да каровы і што мастачка называе «бомж-стылем» — распавядзе выданне.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), анлайн або ў закладцы «Праграмы» на старонцы тэлеканала. Або ў Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930