Знайсці
08.02.2019 / 08:34РусŁacБел

Паліцыя пацвердзіла гібель зніклага над Ла-Маншам Эміліяна Салы

Паліцыя графства Дорсет пацвердзіла, што сярод абломкаў лёгкаматорнага самалёта, які разбіўся над Ла-Маншам, знойдзена цела футбаліста клуба «Кардыф Сіці» Эміліяна Салы.

7 лютага крыміналісты правялі афіцыйную працэдуру апазнання цела, паднятага з дна Ла-Манша. Пошукі цела пілота самалёта Дэвіда Ібатсана працягваюцца.

Самалёт, на якім ляцелі Эміліяна Сала і Дэвід Ібатсан, знік з радараў 22 студзеня. Абломкі самалёта былі знойдзеныя на дне Ла-Манша 4 лютага. Сала перайшоў у «Кардыф» з «Нанта», але вярнуўся ў Францыю, каб развітацца з сябрамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера