Знайсці
07.02.2019 / 20:5019РусŁacБел

Меркель: Нямеччына ні пры якіх умовах не падсядзе на «газавую іголку» Расіі

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель не бачыць пагрозы таго, што з увядзеннем у эксплуатацыю газаправода Паўночны паток — 2 Германія трапіць у залежнасць ад Расіі. Пра гэта яна заявіла на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрамі краін Вышаградскай групы, паведамляе Reuters.

«Ці будзем мы залежаць ад Расіі ў святле будаўніцтва другога газаправода? Я кажу — не, калі мы адначасова будзем займацца дыверсіфікацыяй», — сказала Меркель.

Па словах канцлера, Расія пастаўляла газ у Еўропу нават у часы халоднай вайны.

Меркель адзначыла, што Нямеччына «ні пры якіх умовах не паставіць сябе ў залежнасць ад адной Расіі», нагадаўшы пра планы будаўніцтва тэрміналаў па прыёме звадкаванага газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930