Знайсці
07.02.2019 / 18:153РусŁacБел

У хату ў Рагачоўскім раёне трапіў мужчына. Ён пачаў курыць, спаліў хату і памёр

У Рагачоўскім раёне на пажары ў чужой хаце загінуў мужчына, паведамляе МНС.

Паведамленне пра пажар у хаце ў вёсцы Ціхінічы паступіла ратавальнікам Рагачоўскага раённага падраздзялення МНС сёння ў 11.52. У сенцах ратавальнікі знайшлі беспрытомнага мужчыну, у двары была гаспадыня.

Жанчына пражывае ў суседняй хаце на той жа вуліцы. У момант узнікнення пажару яна знаходзілася па месцы пражывання і, даведаўшыся ад суседзяў, што з яе іншай хаты ідзе дым, адразу пабегла туды. Дзверы былі адкрытыя, у жылым пакоі на ложку жанчына знайшла мужчыну, ён ляжаў без прытомнасці.

Ім аказаўся грамадзянін 1981 года нараджэння, які пракраўся туды самавольна. Брыгада медработнікаў канстатавала смерць мужчыны.

Адна з версій здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930