Знайсці
07.02.2019 / 21:587РусŁacБел

Пад Баранавічамі дальнабойшчык у знак пратэсту замкнуўся ў фуры і не выходзіў сем гадзін

Супрацоўнікі транспартнай інспекцыі на трасе ў Баранавіцкім раёне спынілі вялікагруз, каб праверыць рэжым працы кіроўцы. Але дальнабойнік павёў сябе неадэкватна.

Інцыдэнт адбыўся 3 лютага на аўтадарозе Баранавічы—Гродна. Супрацоўнікі транспартнай інспекцыі спынілі вялікагруз, зарэгістраваны ў Казахстане, які ішоў транзітам па Беларусі. Кіроўцу папрасілі паказаць для праверкі паказанні тахографа — прыбора, які дазваляе адсачыць, ці выконвае работнік рэжым працы і адпачынку.

— Прыборам гэтым мы надаём асаблівую ўвагу, бо ад выканання рэжыму залежыць бяспека на дарогах. У апошні час у Беларусі пачасцілася колькасць аварый з удзелам вялікагрузных аўтамабіляў менавіта па прычыне стомленасці кіроўцаў, — растлумачыў Intex-press начальнік рэгіянальнага аддзела кантролю платных дарог у г. Баранавічы Аляксандр Булыга.

Але кіроўца — грамадзянін Беларусі 1973 году нараджэння — у адказ проста заблакаваў дзверы аўтамабіля. Ён прасядзеў так прыкладна з 10 да 17 гадзін. Увесь гэты час супрацоўнікі транспартнай інспекцыі дарэмна спрабавалі ўгаварыць яго выйсці.

Толькі калі на месца прыбыла аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ, кіроўца адкрыў дзверы.

Высветлілася, яму было, што таіць. У кожнага кіроўцы ёсць свая картка, якая ўстаўляецца ў тахограф і дазваляе адсачыць шлях чалавека з дакладнасцю да секунды. Гэты кіроўца свой «ліміт» у дарозе за дзень вычарпаў і ехаў па чужой картцы.

У выніку на мужчыну склалі адміністрацыйныя пратаколы за адмову даць доступ да тахографа і за парушэнне правіл працы і адпачынку. Яго абавязалі выплаціць 1020 рублёў штрафу (40 базавых велічынь).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930