Знайсці
07.02.2019 / 16:102РусŁacБел

Касірка банка ў Бераставіцы скрала больш за 200 тысяч даляраў кліентаў

У Бераставіцы расследуюць крымінальную справу ў дачыненні да 57-гадовай касіркі аднаго з банкаў райцэнтра, якая падманула кліентаў на велізарныя грошы. Тыя прыносілі валюту, каб рабіць ўклады, а касір, замест таго каб пакласці грошы на рахунак, забірала іх сабе, піша БелТА.

Праваахоўнікі ўжо высветлілі, што агульная сума скрадзенага перавысіла 200 тыс. даляраў і каля 17 тыс. еўра, але яшчэ правяраюцца факты знікнення 38 тыс. даляраў і больш чым 2 тыс. еўра кліентаў. У дачыненні да 58-гадовай спецыялісткі па аперацыйна-касавай працы заведзена ўжо больш за 10 крымінальных спраў.

— Крала грошы кліентаў і распараджалася імі па сваім меркаванні, — кажа начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі.

Яна спрабавала ўцячы, але своечасова была затрыманая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930