Знайсці
06.02.2019 / 22:1710РусŁacБел

У Крамля з'явіліся сумненні наконт перспектыў Мадуры

Расійскае кіраўніцтва пачынае сумнявацца ў жыццяздольнасці рэжыму Нікаласа Мадуры, якога Масква афіцыйна падтрымала пасля пачатку палітычнага крызісу ў краіне. Пра гэта са спасылкай на дзве блізкія да Крамля крыніцы паведамляе Bloomberg.

Паводле інфармацыі агенцтва, у Маскве расце разуменне таго, што катастрафічны стан венесуэльскай эканомікі паступова пазбаўляе Мадуру падтрымкі сярод суграмадзян. Акрамя гэтага, ён можа страціць вайсковы рэсурс, паколькі армія, па словах суразмоўцаў выдання, не гатовая ўжываць сілу супраць удзельнікаў акцый пратэсту.

Таксама паведамляецца, што расійскія ўлады ўсведамляюць, што ў іх застаецца мала рычагоў уплыву на сітуацыю ў Венесуэле: эканамічны крызіс там настолькі моцны, што фінансавай магчымасці выправіць яго ў Масквы ўжо няма, а вайсковая падтрымка немагчымая праз тэрытарыяльную аддаленасць Венесуэлы ад Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031