Знайсці
06.02.2019 / 20:4024РусŁacБел

Улады Венесуэлы знайшлі «зброю з ЗША для тэрарыстаў»

Улады Венесуэлы канфіскавалі партыю зброі ў аэрапорце на поўначы краіны, якая прыбыла з ЗША. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter намеснік міністра па пытаннях прафілактыкі і бяспекі грамадзян Венесуэлы Эндэс Паленсія.

Зброю знайшлі на складзе ў міжнародным аэрапорце Валенсіі (штат Карабоба). Яна, па словах Паленсіі, прыбыла ў Венесуэлу 3 лютага на борце самалёта Airbus N881YV з Маямі, ЗША.

Паленсія удакладніў, што ўся знойдзеная зброя прызначалася для «тэрарыстычных груповак». Яе перадалі ў генпракуратуру для расследавання. Сілавікі маюць намер знайсці асоб, адказных за фінансаванне «тэрарыстычных груповак, якія спрабуюць парушыць мірнае жыццё народа Венесуэлы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930