Знайсці
06.02.2019 / 14:35РусŁacБел

Рэспубліка Паўночная Македонія ўступіла ў НАТА

Pargovski Jove, shutterstock.com

Усе краіны-чальцы НАТА падпісалі пратакол аб уступленні Рэспублікі Паўночная Македонія ў альянс. Пра гэта абвясціў яго генеральны сакратар Енс Столтэнберг пасля цырымоніі ў Брусэлі, гаворыцца на яго старонцы ў Twitter.

Паводле яго слоў, гэта гістарычны дзень, а ўступленне Македоніі ў шэрагі арганізацыі гарантуе вялікую бяспеку і росквіт ўсім рэгіёне. «Чакаю таго дня, калі каля штаб-кватэры НАТА будуць лунаць 30 сцягоў», — дадаў генеральны сакратар.

Пасля падпісання пратакола аб далучэнні Паўночнай Македоніі 29 краін-членаў НАТА павінны яго ратыфікаваць. Да гэтага краіна пачне ўдзельнічаць у працы альянсу як запрошаны сябар.

Уступаць у альянс краіна змагла пасля рашэння канфлікту з Грэцыяй праз назву. У студзені 2019-га парламенты абедзвюх краін ратыфікавалі адпаведнае пагадненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930