Знайсці
06.02.2019 / 01:2215РусŁacБел

Пляменнік прапагандыста Кісялёва сядзіць у нямецкай турме за тое, што ваяваў за «ДНР»

Пляменнік расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва асуджаны ў Германіі за ўдзел у баях на Данбасе на баку «ДНР». Пра гэта тэлевядучы паведаміў у інтэрв'ю Юрыю Дудзю.

Па словах Кісялёва, яго пляменнік Сяргей ваяваў у шэрагах баевікоў «ДНР» і быў узнагароджаны медалём.

«Ён сказаў, што «я рускі» і паехаў ваяваць. У яго загінуў камандзір узвода, ён узяў, так бы мовіць, на сябе камандаванне і ўзнагароджаны нават нейкім медалём данецкім», — заявіў Кісялёў.

Паводле яго слоў, пляменнік мае грамадзянства Германіі і быў арыштаваны пасля таго, як пакінуў Украіну. «Ён пасля гэтага пайшоў у манастыр, пастрыгся ў манахі на Афоне, паехаў кудысьці ў Балгарыю. Яго арыштавалі і адправілі ў Германію. Цяпер ён сядзіць у турме па дрэнным артыкуле — тэрарызм, зброя — за тое, што ваяваў», — расказаў Кісялёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930